У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 9 артыкул 90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Могуць стварацца групы з беларускай мовай навучання і выхавання па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
У Круглянскім раёне функцыянуе 13 устаноў адукацыі, у якіх створаны ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі, у 8 з якіх (у 11 групах) адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.
Установа адукацыі |
Адрас установы дашкольнай адукацыі |
Колькасць груп ва ўстанове адукацыі |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад вескі Грыбіна» |
213190, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Грыбіна вул. Школьная, 1 тэл. 33 870 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад аграгарадка Запруддзе» |
213187, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Запруддзе вул. Школьная, 12 тэл. 33 737 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Філатаўскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213191, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н, в. Філатава вул.Лавянецкага,42 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рубежскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213193, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Рубеж вул. Паркавая, 28 тэл. 74 939, 74 833 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кручанскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213197, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Круча вул. Школьная,2 тэл. 73 867, 73 868 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шапялевічскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213195, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Шапялевічы перавулак Школьны, 1 тэл. 70 198, 70 142 |
1 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цяцерынскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213186, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Цяцерына вул. Цэнтральная, 6 тэл. 74 434, 74 417 |
3 |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Комсенічскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» |
213184, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н в. Комсенічы перавулак Школьны,1 тэл. 38 683, 38 691 |
2 |
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі: праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.
Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 234 ад 16 жніўня 2011 года. Згодна з пунктам 6 пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 39 ад 7 мая 2009 года “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях”, на падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 № 02-02-18/1672/дс/ “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольныя формыбудзе ўключаны рэквізіт, для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.